Эсперанта-сустрэча — сустрэча эсперантыстаў. Першыя эсперанта-сустрэчы адбываюцца з пачатку 20-га стагоддзя ў Вялікабрытаніі і Францыі. Ужо ў 1905 годзе прайшоў першы Сусветны Кангрэс эсперантыстаў у Булонь-сюр-Мэр, на якім прысутнічалі 688 удзельнікаў з 20 краін. Зараз эсперанта-сустрэчы адбываюцца на ўсіх кантынентах, многія — рэгулярна.
Класіфікацыя Згодна з месцам правядзення: Сусветныя — адбываюцца ва ўсіх частках света. У першую чаргу да іх адносяцца Сусветны Кангрэс эсперантыстаў, кангрэс SAT і Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта. Рэгіянальныя — у межах вызначанага кантынента ці геаграфічнага рэгіёна. Нацыянальныя — ў межах краіны. Згодна з ўзроставай катэгорыіяй: Дзіцячыя Маладзёжныя Сямейныя Згодна з мэтамі: Агульныя Культурныя Стымулюючыя эсперанта-рух Тэматычныя Курсы
Гл. таксама Сусветны Кангрэс эсперантыстаў Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта Усеамерыканскі кангрэс эсперанта Junulara E-semajno
Катэгорыя:Эсперанта Катэгорыя:Эсперанта-сустрэчы