Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (; , Рэгенсбург, цяпер Германія — , Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская.

Біяграфія злева|thumb|Каранацыя Элеаноры Марыі Жазэфы ў Варшаве Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда III Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў.

Дзеці Леапольд I Латарынгскі (1679—1729), князь Латарынгіі з 1690; Карл Іозеф Латарынгскі (1680—1715), архібіскуп трырскі з 1711; Элеанора Латарынгская (1682); Карл Фердынанд Латарынгскі (1683—1685); Іозеф Інакенцій Эмануэль Латарынгскі (1685—1705), імперскі генерал; Франц Іозеф Латарынгскі (1689—1715), абат Стабло і Мальмедзі.

Спасылкі

Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія