Оўруч, або АўручБеларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с. () — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 15 тыс. чал. (2025).

Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII стагоддзі Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.

З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб’ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з’явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат’ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павета ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў гораду магдэбургскае права. З 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.

У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва 1870 год — 5894 чал. 1881 год — 5941 чал. 1896 год — 9845 чал. (4306 мужчын і 5539 жанчын), з іх праваслаўных 5416, рыма-каталікоў 149, раскольнікаў 45, пратэстантаў 10, юдаістаў 4177, іншых веравызнанняў 48; шляхты 372, ганаровых грамадзян і купцоў 50, мяшчан 8327, ваеннага стану 524, сялян 412, іншых станаў 105. 1897 год — 7,4 тыс. чал. 1913 год — 11 тыс. чал. 1935 год — 7,2 тыс. чал. 1959 год — 11,5 тыс. чал. 1974 год — 14,2 тыс. чал.Овруч // 1991 год — 18,3 тыс. чал.Овруч //

Прамысловасць Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Славутасці

Свята-Васільеўскі сабор Спаса-Праабражэнскі сабор

Помнік князю Алегу Святаславічу

Вядомыя асобы Астапа Дашкевіч (1455—1535) — гетман Украіны. Макары Канеўскі (1605—1678) — украінскі архімандрыт. Андрэй Малышка (1912—1970) — украінскі паэт, перакладчык, літаратурны крытык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Жытомірскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Оўруцкага раёна