Станіслаў Казімір Радзівіл (1648 — 8 снежня 1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680).

Валодаў Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Новагародскім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683).

Біяграфія З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.

Навучаўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі.

Быў генералам гвардыі Яго Каралеўскай Мосці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679.

Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.

Ажаніўся з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн. З прычыны адсутнасці нашчадкаў па ягонай смерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясвіжы Д. М. Радзівіла.

Літаратура

Станіслаў Казімір Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Памерлі 8 снежня Станіслаў Казімір