Ваніль (Vanilla) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавыя. Існуе каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная (), помпавая () і таіцянская (), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі і аматарамі.

Апісанне thumb|left|120px|Ваніль

Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветраных каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15-20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем.

Ваніль — харчовая, дэкаратыўная і лекавая расліна.

Літаратура

Спасылкі

 — патрабаванні ў ЗША да харчовага экстракта ванілі — FDA Requirements for Vanilla Extract Спецыі — Spices at UCLA History & Special Collections FAOSTAT — даныя пра сусветную вытворчасць ванілі

Катэгорыя:Архідныя Катэгорыя:Спецыі