Сьюда́д-Хуа́рэс () — горад у Мексіцы ў паўночнай частцы штата Чыўаўа, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Хуарэс.
Заснаваны ў 1659 годзе пад назвай Эль-Паса-дэль-Нортэ. Сучасную назву і статус горада атрымаў у 1888 годзе ў гонар нацыянальнага героя Мексікі Беніта Хуарэса.
Размешчаны на правым беразе ракі Рыа-Грандэ (Рыа-Бравэ-дэль-Нортэ), насупраць горада Эль-Паса (ЗША). Па дадзеных перапісу 2010 года, колькасць насельніцтва склала 1 321 004 чалавека (6-ы горад паводле насельніцтва ў Мексіцы). Размяшчаючыся на мяжы з ЗША, Хуарэс з’яўляецца важным транспартным вузлом, адным з галоўных перавалачных пунктаў паміж Мексікай і ЗША. Дзейнічае арэпорт.
Насельніцтва 1973 год — 475 тыс. жыхароў. 1981 год — 719 тыс. жыхароў. 1990 год — 789 тыс. жыхароў. 2001 год — каля 900 тыс. жыхароў. 2010 год — 1 321 004 жыхароў.
Гарады-пабрацімы
Фатаграфіі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка Фота горада і інфармацыя для турыстаў на Dimaxblog.ru
Катэгорыя:Гарады Чыўаўа Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1659 годзе