Геранім Хадкевіч (1560—1617) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода мсціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасцейскі (з 1595).

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны роду, і Соф’і з Алелькавічаў.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй. Падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) забяспечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Быў чатыры раз жанаты. Жонкі: Багдана Аляксандра з Палубінскіх (шлюб каля 1582, дачка — Соф’я) Ганна з Тарлаў (да 1594, сыны Ян Геранім і Крыштаф, дачкі Альжбета, Ганна, Барбара і Крысціна) Дарота з Рэяў (у пачатку XVII ст.) Соф’я з Карбачова (з 1613)

Пахавалі Гераніма Хадкевіча ў Берасці.

Літаратура

Геранім Юр’евіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Памерлі ў Цярнопальскай вобласці