Пя́дзенікі (Geometridae) — сямейства матылёў.
Біялагічнае апісанне
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.
Арэал і экалогія
Налічваецца каля 15 тысяч відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найбольш трапляюцца: , , , , і інш.
Значэнне
Некаторыя віды — шкоднікі лесу і сельскагаспадарчых раслін.
Гл. таксама
Xanthorhoe fluctuata Celenna festivaria Iotaphora admirabilis
Літаратура Максімава С. Пядзенікі //