Алігатрофы — расліны, а таксама мікраарганізмы, якія жывуць на глебах (ці ў вадаёмах) з нізкім утрыманнем пажыўных рэчываў, напрыклад, у паўпустынях, сухіх стэпах, на вярховых балотах.

Назва паходзіць ад ст.-грэч. ὀλίγος — «нешматлікі», «нязначны» і τροφή — «харчаванне».

Алігатрофамі з’яўляюцца сфагнавыя імхі, некаторыя балотныя травы, журавіны, багун балотны.

Літаратура

Катэгорыя:Экалогія раслін