Рось — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. Адміністрацыйны цэнтр Роскага сельсавета. Размешчаны за 15 км ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.
Гісторыя Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. Побач нахадзіўся аднайменны маёнтак Хадкевічаў, таму Рось мела другую назву — Падрось. Першым уладальнікам быў ваявода новагародскі Аляксандр Хадкевіч, пазней — яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Яго сын Ян Геранім Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ўладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх смерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674), пазней — уладанне Крысціны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, пазней Літоўскай губернях. З 1801 мястэчка як цэнтр воласці Ваўкавыскага павета ўвайшло ў склад Гродзенскай губерні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касцёл, грэка-каталіцкая царква.
З пабудовай у 1906 годзе Балагое-Сядлецкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя, якая першапачаткова называлася "Подрось". У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета.
У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Рось, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 265 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 179, мяшчан-хрысціян і сялян 80; 1836 — 573 чал.; 1878 — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 іўдзеі. XX стагоддзе: 1995 — 6,1 тыс. чал.; 1999 — 7,3 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2004 — 7 тыс. чал.; 2006 — 6,2 тыс. чал.; 2008 — 6,1 тыс. чал.; 2010 — 5,4 тыс. чал.; 2016 — 4 705 чал.; 2017 — 4 711 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Інфраструктура У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.) Гістарычная забудова (канец XIX — пач. XX стагоддзяў; фрагменты) Капліца Святога Стэфана (1903) Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1801) — Могілкі: ваенныя часоў Першай сусветнай вайны; яўрэйскія Старажытныя шахты здабычы крамяню Роская сінагога (XIX ст.) Свята-Троіцкая царква (1909) Брацкая магiла — старажытныя шахты па здабычы краменя — каля пасёлка
Страчаная спадчына Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)
Вядомыя асобы Пётр Паўлавіч Матус — беларускі матэматык Рамуальд Валынцэвіч (1878—1929) — брыгадны генерал Войска Польскага. Мікола Крукаў (1959—2024) — беларускі мастак-манументаліст.
Авіякатастрофа ў 2011 годзе
9 ліпеня 2011 аднаматорны двухмесны самалёт «Бекас» Х-32-912 авіяцыйнага атраду ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» па заяўцы Ваўкавыскага РАУС удзельнічаў у пошуках зніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна. Ён прыляцеў з аэрадрому КлепачыОкончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 6 (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савета Ваўкавыскага раёна, дзе ўзяў на борт супрацоўніка МУС, які ўдзельнічаў у пошуках жанчыны. Пасля выканання задання камандзір паветранага судна вярнуўся на пляцоўку ў Мачуліне для высадкі пасажыра.
Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базавання ў Клепачы, а 17:00 пілот вылецеў, аднак у парушэнне палётнага задання накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манеўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананні аднаго з левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, размешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.
Пілот — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 г; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранага судна — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэнняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым не меў.
Следства разглядала тры версіі: знешняе ўздзеянне няспраўнасці паветранага судна чалавечы фактарОкончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 22
Было ўстаноўлена, што пілот у парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі манеўраваў на хуткасцях меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манеўры з вугламі крэну болей максімальна дапушчальныхОкончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 24-28. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасці і памылкі камандзіра самалёта, дапушчанай на малой вышыні, недастатковай для выхаду ў гарызантальны палётОкончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 29.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура
Roś // S. 747.
Спасылкі
г. п. Рось на Radzima.org Гісторыя Росі
Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства