«Надзея Дурава» («1812 год») — опера кампазітара Анатоля Багатырова ў 4 дзеях і 5 карцінахОпера Анатолия Богатырёва «Надежда Дурова» , напісаная ў 1946 годзе. Яна была пастаўлена упершыню на рускай мове ў 1947 годзе Ансамблем савецкай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства у канцэртным выкананні ў суправаджэнні фартэпіяна.
Пераклад на беларускую мову зроблены А. Вялюгіным. Прэм’ера адбылася 22 снежня 1954 (або 1956Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ) на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (дырыжор Л. Любімаў, рэж. Л. Александроўская, мастак С. Нікалаеў; хормайстры М. Прысёлкаў і Т. Арлова; балетмайстар К. Мулер; Дураў — Л. Бражнік, М. Зюванаў; Надзея Дурава — Л. Галушкіна, К. Кудрашова; Дзяніс Давыдаў — М. Ворвулеў, Палонскі — Б. Нікольскі, Г. Дзмітрыеў; Астахава — Р. Млодак, Юленька, яе дачка — Т. Шымко, Н. Нікеева; Сцепаніда — І. Курсакова, Аракчэеў — С. Івашчанка).
Сюжэт 150px|left|thumb|Партрэт Надзеі Дуравай, якая стала прататыпам галоўнай гераіні
У оперы адлюстравана тэма подзвігу — гераіні Грамадзянскай вайны 1812 годаБАГАТЫРОЎ АНАТОЛЬ ВАСІЛЕВІЧ. Лібрэта І. Келера з рускай на беларускую мову пераклаў А. Вялюгін.
У оперы перададзена патрыятычнае натхненнем рускага народа ў 1812 г. Разам з ваярамі, якія выконваюць свой доўг, паказаны баязлівая памешчыца і жорсткі Аракчэеў. Кампазітар выкарыстаў у музыцы сапраўдныя песні тых гадоў, але твор не з’яўляецца стылізацыяй. Гэта сучасны твор пра мінулае, які нагадвае сучаснікам Вялікай Айчыннай вайны пра подзвігі рускай жанчыны ў 1812 годзе.
Акцёры
Надзея Дурава — Лідзія ГалушкінаЛідзія Галушкіна ў партыі НадзеіСцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак Дураў — Леанід Бражнік Аракчэеў Памешчыца Дзяніс Давыдаў — Анатоль Генералаў«Непагаснае святло душы» , Мікалай Сярдобаў, Мікалай Ворвулеў Якуб — Р. Яўраеў Палонскі — Б. Нікольскі Сцепаніда — В. Валчанецкая
Іншае Мастацкае афармленне оперы было распрацавана мастаком С. НікалаевымЭскізы дэкарацый С. Нікалаева да оперы «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова. 1956. Фотаздымкі.
Крытыка Нягледзячы на роўны прафесійны акцёрскі ансамбль, недахопы драматургіі твора і статычнасць музычных вобразаў не заўсёды дазвалялі акцёрам ствараць праўдзівыя характары. Рэжысёрская канцэпцыя пастаноўкі адпавядала жанравай спецыфіцы эпічнай оперы, значную ролю ў якой адыгрывалі масавыя эпізоды, дзе падкрэслена сувязь асобных герояў з народам (маналог Надзеі з хорам, клятва Давыдава інш.).
Літаратура
Спасылкі Опера Анатолия Богатырёва «Надежда Дурова» «Надзея Дурава». Маналог Д. давыдавых з оперы кампазітара А. Багатырова, словы Д. Давыдава. 1947. Клавір. Аўтограф А. Багатырова «Надзея Дурава». Акт I з оперы кампазітара А. Багатырова, лібрэта І. Келера (урыўкі). г. Свядлоўск. 6 снежня 1942 — 14 лютага 1943 года. Клавір. Аўтограф А. Багатырова «Надзея Дурава». Частка І акта IV з оперы кампазітара А. Багатырова, лібрэта І. Келера (урыўкі). Партытура. 1955. Аўтограф А. Багатырова Л. Александроўская, А. Багатырова з удзельнікамі спектакля беларускіх дзяржаўна Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» у грыме і сцэнічным касцюмах ў студыі Мінска тэлебачання. 8 cтудзенz 1957 года. Фотаздымак
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове