Ева з Вендорфаў Фялінская (; , в. Узнога, Клецкі раён, Мінская вобласць — ) — удзельніца польскага нацыянальнага руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка.
Біяграфія
У сярэдзіне 1830-х гадоў стварыла і ўзначаліла «Жаночае таварыства», філіял тайнай арганізацыі Ш. Канарскага «Садружнасць польскага народа». У 1838 г. зняволена з г. Бярозаў Цюменскай вобласці (1839—1841), Саратаў (1841—1844).
Творчасць
У «Дзённіку…» часоў ссылкі (апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum», 1846) апісала свае ўражанні ад прыроды Заходняй Сібіры, паўстанне хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ваулі Піетоміна, побыт і фальклор народаў Поўначы і Паволжа. Напісала і надрукавала ў Вільні ў 1852—1853 гг. на польскай мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (перакладзены на англійскую, французскую і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як дакумент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—1860) і іншых творах паказала жыццё розных слаёў беларускага грамадства, асабліва шляхты. «Успаміны…» з’яўляюцца каштоўным творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве канца XVIII — пачатку XIX ст.
Творы Pamiętniki z życia Ewy Felińskiej: autorki wspomnień z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie: [w 3 t.] / Ewa Felińska. T. 1. — Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadziego, 1856. — 467 s. Pamiętniki z życia Ewy Felińskiej: autorki wspomnień z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie: [w 3 t.] / Ewa Felińska. T. 3. — Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadziego, 1856. — 444 s.
Літаратура Бурдзялёва, І. А. Змена эпох ва «Успамінах жыцця» Евы Фялінскай / І. А. Бурдзялёва // Куляшоўскія чытанні: материалы Международной научно-практической конференции, 27 — 28 апреля 2011 г. / [Редкол.: А. А. Папейко и др.]. — Могилев: МГУ, 2011. — 350 с. — С. 40 — 43. — ISBN 978-985-480-715-7. Грицкевич, В. П. От Немана к берегам Тихого океана. — Мн., 1986. — С. 188—203.
Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі