Опава (, ), або Апа́ва () — рака ў Сілезіі, працякае па тэрыторыі Чэхіі і па чэшска-польскай мяжы, левы прыток Одры.

Даўжыня ракі — 111 км, плошча басейна — 2089 км². Вытокі ракі знаходзяцца на схілах хрыбта Грубы Есенік у месцы зліцця рэчак Белая, Сярэдняя і Чорная Опава. Рака працякае па тэрыторыі Чэшскай Сілезіі, на працягу 25 км утварае мяжу з Польшчай. Упадае Опава ў Одру ў Остраве.

Літаратура Geografický místopisný slovník světa. Praha: Academia, 1993. ISBN 80-200-0445-9. Kilometráž českých a moravských řek. Zlín: SHOCart, 1998. ISBN 80-7224-065-X. ŠEFČÍK, Ondřej: Odra a Opava (ze slezské hydronymie), in: HANZAL, Jiří - ŠEFČÍK, Ondřej, Sršatý Prajz. Erich Šefčík (1945-2004). Praha 2004, s. 217-223

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Сілезскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Чэхіі Катэгорыя:Сілезія Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Одры