Пражская школа арганістаў () — музычная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Празе ў 1830—1890 гадах. Была заснавана Таварыствам развіцця царкоўнай музыкі ў Чэхіі (), якое ўзнікла на чатыры гады раней.
Насуперак назве, выкладанне ў школе не абмяжоўвалася мастацтвам ігры на аргане: студэнты вывучалі таксама і клавіры, і асновы тэорыі і кампазіцыі.
У выніку распачатай у 1888 годзе рэарганізацыі ў 1890 годзе школа канчаткова ўвайшла ў склад Пражскай кансерваторыі.
Дырэктары школы Ян Аўгуст Вітасек (1830—1839) Карл Франц Піч (1840—1856) Іозеф Звонарж (1856—1858) Іозеф Крэйчы (1858—1865) Францішак Скугерскі (1866—1890)
Вядомыя вучні Карэл Бендль Антанін Дворжак Эдуард Напраўнік Іозеф Багуслаў Фёрстэр Леаш Яначэк Людвік Куба
Катэгорыя:Кансерваторыі Чэхіі Катэгорыя:Адукацыя ў Празе Катэгорыя:З’явіліся ў 1830 годзе Катэгорыя:1830 год у Празе Катэгорыя:Зніклі ў 1890 годзе