Рудныя горы, Крушне-Горы (, ) размешчаны ўздоўж мяжы Германіі і Чэхіі, паўночна-заходняе акружэнне Чэшскага масіву.
Даўжыня каля 150 км, вышыня 1244 м. Складзены пераважна з крышталічных парод, пясчанікаў, кангламератаў. Рудныя горы — тыповы горст са стромкімі паўднёвымі і больш пакатымі паўночнымі схіламі. Хвалістая вяршынная паверхня з асобнымі базальтавымі астанцамі ўкрыта лугамі і тарфянікамі, у якую глыбока ўрэзаны лясістыя цясніны. На схілах да вышыні 800—900 м — мяшаныя лясы, вышэй — тарфянікі, лугі. Радовішчы руд вальфраму, вісмуту, цынку, бурага вугалю. Тэрмальныя крыніцы, курорты.
center|thumb|600px|Караявід у Чэхіі
Літаратура
Катэгорыя:Горы Германіі Катэгорыя:Горы Чэхіі