thumb|255px|Галоўны будынак Пражскай кансерваторыі Пражская кансерваторыя () — чэшская музычная навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Празе.
Гісторыя
Была заснавана ў 1808 годзе на ўзор Парыжскай і Міланскай, стаўшы, такім чынам, першай кансерваторыяй ва Усходняй Еўропе. Дэкларацыю пра заснаванне кансерваторыі падпісалі 25 красавіка 1808 года восем радавітых чэшскіх арыстакратаў — аматараў музыкі, абавязаўшыся падтрымліваць кансерваторыю на працягу першых шасці гадоў і звярнуўшыся да суграмадзян з заклікам падтрымаць новы праект грашовымі ўнёскамі. Заняткі пачаліся 24 красавіка 1811 года, з трохгадовай затрымкай, звязанай з напалеонаўскімі войнамі. У 1815 годзе адбыўся першы выпуск, у ліку 12 выпускнікоў былі вядомы ў далейшым кампазітар Ян Вацлаў Калівода і кларнетыст Францішак Блат.
Першапачаткова навучанне закранала толькі інструменталістаў, у 1817 годзе адкрыўся вакальны клас. Росквіт кансерваторыі прыйшоўся на мяжу XIX—XX стагоддзяў, асабліва пасля таго, як у 1885 годзе заняткі сталі праходзіць у новазбудаваным Рудальфінуме, а ў 1890 годзе ў склад кансерваторыі ўлілася аўтарытэтная Пражская школа арганістаў. У 1918 годзе, са здабыццём Чэхаславакіяй незалежнасці, кансерваторыя была нацыяналізавана, і ў яе працы ўзніклі пэўныя складанасці, звязаныя як са стратай Рудальфінума (дзе зараз засядаў парламент), так і з агульнай тэндэнцыяй да паасобнага культурнага жыцця дзвюх асноўных нацый краіны — чэхаў і немцаў, у сілу дзеяння якой у 1920 годзе са складу кансерваторыі вылучылася асобная Нямецкая акадэмія музыкі і тэатра ў Празе. Затое ў 1919 годзе ў складзе кансерваторыі адкрылася аддзяленне драматычнага выканальніцтва.
Пасля Другой сусветнай вайны Пражская кансерваторыя была рэарганізавана: «майстарская школа» (), якая дзейнічала ў яе складзе з 1919 года, у 1946 годзе была ператворана ў самастойную Акадэмію музычнага мастацтва. Адначасова ў складзе кансерваторыі адкрылася аддзяленне танца (аддзялілася ў самастойную навучальную ўстанову ў 1980 годзе). Такім чынам, сучасная Пражская кансерваторыя, у адрозненне ад даваеннай, дае не вышэйшую, а сярэднюю музычную адукацыю.
Кіраўнікі кансерваторыі
Дыяніс Вэбер (1811—1842) Ян Бедржых Кітль (1843—1864) Іозеф Крэйчы (1866—1881) Антанін Беневіц (1882—1901) Антанін Дворжак (1901—1904) Карэл Кнітль (1904—1907) Індржых Каан фон Альбест (1907—1918) Віцезслаў Новак (1919—1922) Іозеф Багуслаў Фёрстэр (1922—1923) Карэл Хофмайстэр (1923—1924) Іозеф Сук (1924—1926) Карэл Гофман (1926—1927) Віцезслаў Новак (1927—1928) Іозеф Багуслаў Фёрстэр (1928—1930) Карэл Хофмайстэр (1930—1933) Іозеф Сук (1933—1935) Карэл Хофмайстэр (1935—1936) Вілем Курц (1936—1937) Карэл Хофмайстэр (1937—1938) Вілем Курц (1938—1939) Яраслаў Кржычка (1943—1945) Вацлаў Гольцкнехт (1946—1970) Павел Троян (з 2004 г.)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кансерваторыі Чэхіі Катэгорыя:Кансерваторыі паводле алфавіта Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі Катэгорыя:1808 год у Празе