Майсей Лейвікавіч Співа́к ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Біяграфія Яўрэй. Нарадзіўся ў сям'і рамесніка ў мястэчку Нароўля Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (зараз горад Нароўля).
Скончыў сямігодку, працаваў бухгалтарам.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля сканчэння вайны працягваў ваенную службу ў раёне горада Гродна. У 1940 годзе скончыў палкавую школу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў ў абароне Беластока, Гомеля, на Смаленскім напрамку, бітве пад Масквой і Курскай бітве.
Ад’ютант камандзіра 409-га стралковага палка (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Співак вызначыўся 23 ліпеня 1943 года ў баях у раёне сяла Сцяпанаўскае (Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць). У крытычны момант бою ўзначаліў батальён другога эшалону, павёў яго ў атаку, фарсіраваў раку Неруч, захапіў плацдарм і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл палка. Лейтэнант М. Л. Співак загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле на станцыі Зміёўка (Свярдлоўскі раён Арлоўскай вобласці).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 года лейтэнанту Співаку Майсею Лейвікавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна
Памяць Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Нароўлі, Гомелі, Арле. Імя на Алеі Славы ў Нароўлі.
Літаратура
Спасылкі
Спивак Моисей Лейвикович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Пахаваныя ў Арлоўскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР