Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый з’яўляецца найстарэйшым факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Гісторыя Cтвораны ў 1944 годзе на базе Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага як бібліятэчны факультэт. З 1975 года — факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры. З 1993 года — факультэт бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры, з 2003 года — факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый. На цяперашні час факультэт з’яўляецца другім па колькасці студэнтаў ва ўніверсітэце.
Кафедры На факультэце дзейнічаюць 6 кафедр: Кафедра інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці (загадчык — Надзея Юр’еўна Вайцяховіч). Кафедра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый (загадчык — Жанна Леанідаўна Раманава). Кафедра гісторыка-культурнай спадчыны (загадчык — Дзмітрый Васілевіч Герасімёнак). Кафедра рускай мовы як замежнай (загадчык — Алена Адольфаўна Жалудовіч). Кафедра беларускай і замежнай філалогіі (загадчык — Алена Міхалаўна Пісарэнка). Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (загадчык — Віктар Робертавіч Языковіч).
Спецыяльнасці Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (аўтаматызацыя) Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (менеджмент) Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм) Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (кірунак «Лічбавізацыя»)
Дэканы
Уладзімір Аўрамавіч Фамін (1979—1985) Раіса Аўрамаўна Ровіна (1985—1995) Алег Анатолевіч Трусаў (1996—1998) Мікалай Аляксандравіч Яцэвіч (2003—2018) Юлія Мікалаеўна Галкоўская (з 2018 г.)
Крыніцы
Спасылкі Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый https://buk.by/be/
Катэгорыя:1944 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе