Евангелічная царква чэшскіх братоў () — найбуйнейшая кальвінісцка-лютэранская абшчына Чэхіі. Юрыдычна зарэгістравана ў 1918 годзе, пасля распаду Аўстра-Венгрыі, аднак чэшская Рэфармацыя вядзе сваю гісторыю з часоў Яна Гуса.thumb|Касцёл Святога Збавіцеля ў Празе Гісторыя Як і ў іншых славянскіх народаў, гісторыя хрысціянства ў Чэхіі пачынаецца з пропаведзі святых Кірыла і Мяфодзія. У XV стагоддзі Чэхія стала радзімай перад-Рэфармацыі, якая ўлілася ў агульны паток еўрапейскай Рэфармацыі XVI стагоддзя. У 1588 годзе чэшскія браты пераклалі Біблію на чэшскую мову. Моцны ўдар па чэшскім пратэстантызме быў нанесены ў гады Трыццацігадовай вайны. Калі ў XVIII стагоддзі пратэстанцтва было легалізавана, у яго засталася невялікая колькасць прыхільнікаў.
Пасля абвяшчэння незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 годзе гэтыя плыні заключылі унію, што паклала пачатак Евангельскую царкву чэшскіх братоў. Акрамя аўгсбургскай і гельвецкай традыцый, новы саюз выкарыстоўваў таксама традыцыі чэшскай Рэфармацыі, гусіцкага руху, ультракўістаў і чэшскіх братоў.
Структура Царква мае сходы на трох узроўнях: парафіяльны сход сеньяратны сход усеагульны сход
Царква падзеленая на 14 сеньяратаў: Пражскі, Подэбрадскі, Паўднёвачэшскі, Заходнечэшскі, Усцецкі, Ліберацкі, Кралёўградскі, Хрудзімскі, Поліцкі, Горацкі, Брненскі, Усходнемараўскі, Мараўскасілезскі і Охранаўскі.
З'яўляецца членам Сусветнага савета цэркваў, Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў, Сусветнай лютэранскай федэрацыі, Сусветнага альянсу рэфармаваных цэркваў і Супольнасці евангельскіх цэркваў Еўропы.
Спасылкі Афіцыйны сайт Гадавая справаздача Лютэранскай Сусветнай Федэрацыі
Катэгорыя:Лютэранскія дэнамінацыі Катэгорыя:Лютэранства ў Еўропе Катэгорыя:Лютэранства ў Чэхіі