Франц Ве́рфель (, 10 верасня 1890, Прага, Аўстра-Венгрыя — , Беверлі-Хілз, ЗША) — аўстрыйскі паэт, раманіст і драматург.
Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям'і.
У ліцэі пазнаёміўся з Францам Кафкай і Максам Бродам.
У 1911—1912 адбываў вайсковую павіннасць. Адзін з заснавальнікаў венскага экспрэсіянізму, пазнаёміўся з Карлам Краусам і Рыльке. Напярэдадні Першай сусветнай вайны арганізаваў таварыства пацыфістаў разам з Марцінам Буберам і Максам Шэлерам.
У 1915—1917 ваяваў у шэрагах аўстрыйскай арміі на рускім фронце.
У 1929 ажаніўся з Альмай Малер, вельмі вядомай асобы ў культурных кругах Аўстрыі таго часу. У 1938 годзе, пасля аншлюса, перабраўся ў Францыю (Санары-сюр-Мер), затым, у 1940, з жонкай, Генрыхам Манам, яго жонкай і сынам Томаса Мана — з Францыі праз Пірэнеі ў Іспанію і Партугалію, а адтуль — у ЗША.
У 1941 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
Творы thumb|Надмагілле Франца Верфеля
Раманы Nicht der Mörder, der Ermordete ist schuldig/ Не забойца, а забіты вінаваты (1920) Verdi/ Вердзі (1924) Paulus unter den Juden/ Павел сярод іўдзеяў (1926) Der Abituriententag. Die Geschichte einer Jugendschuld/ Аднакашнікі (1928) Barbara oder die Frömmigkeit/ Барбара, ці Набожнасць (1929) Die Vierzieg Tage des Musa Dagh/ Сорак дзён Муса-Дага (1933) Das Lied von Bernadett/ Песня Бернадэце (1941) Der Stern der Ungeborenen/ Зорка ненароджаных (1946)
Драмы Die Troerinnen/ Траянкі (1914, па Еўрыпіду) Spiegelmensch/ Чалавек з люстэрка (1920) Bocksgesang/ Казліная песня (1921) Juarez und Maximilian/ Хуарэс і Максіміліян (1925) In einer Nacht/ Аднойчы ўначы (1937) 1944 Jacobowsky und der Oberst/ Якабоўскі і палкоўнік (1944)
Вершы Der Weltfreund/ Сябар свету (1911) Wir sind/ Мы існуём (1913) Einander/ Адзін для аднаго (1915) Der Gerichtstag/ Судны дзень (1919) Neue Gedichte / Новыя вершы (1928)
Зборныя выданні 200px|thumb|Верфель і герой яго рамана «Муса Даг» на марцы Арменіі 1995 года Gesammelte Werke in Einzelbänden/ Hrsg. v. Knut Beck. Frankfurt/Main, 1989—1993.
Прызнанне Лаўрэат прэмій Франца Грыльпарцэра (1926), Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1927), прэміі Шылера (1930).
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Паэты Аўстрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Драматургі Аўстрыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты