Пе́тршынская ве́жа () — вежа ў сталіцы Чэхіі горадзе Празе, адна з самых вядомых дамінант пражскага пейзажу.

Прататыпам для Петршынскай вежы стала знакамітая парыжская Эйфелева вежа.

Размяшчэнне і апісанне

Петршынская вежа размешчана на вяршыні пагорка Петршын на вышыні 324 метра над узроўнем мора ў гістарычным раёне Мала Страна (адміністрацыйна адносіцца да раёна Прага-1).

Вежа мае суцэльны сталёвы каркас, у яе ядры — васьмігранная труба, усярэдзіне якой змяшчаецца ліфт. Вышыня (сучасная) Петршынскай вежы складае 63,5 метра, вага першаснай канструкцыі дасягае 170 тон.

Дабрацца да вежы можна пешшу — падняўшыся на Петршын па лесвіцы, якая мае 299 ступеней, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана выкарыстанне фунікулёра.

Петршынская вежа мае 2 назіральныя пляцоўкі, верхняя з іх — на вышыні 55 метраў, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Прагу і яе галоўныя славутасці, маляўнічыя ўзгоркі і наваколлі.

Цяпер на ніжнім узроўні вежы размешчаны сувенірныя лавачкі і невялікая кавярня, а на падземным узроўні — камерны музей літаратурнага персанажа Яры Цімрмана (Jára Cimrman).

Гісторыя міні|злева | 177пкс | Праект вежы на Петршыне, 1891 Петршынская вежа была збудаваная на аднайменным узгорку Прагі па прапанове Клуба чэшскіх турыстаў () пасля наведвання Сусветнай выстаўкі ў Парыжы 1889 года, і падобна на Эйфелеву вежу.

Уласна ў 1890 годзе чэшскі вучоны і грамадскі дзеяч Вілем Курц выступіў у артыкуле «назіральная вежа на Петршынскім узгорку — абразок з найбліжэйшай будучыні Прагі» () з ініцыятывай будаўніцтва ў пражскім раёне Петршын на Мала Стране агляднай вежы. Яе канструктарамі выступілі чэшскія інжынеры Францішак Прашыл () і Юліус Соўчэк ().

Будаўнічыя працы былі распачаты 16 сакавіка 1891 года, а ўжо 20 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы на Петршыне.

Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 года Адольф Гітлер выказаў жаданне, каб Петршынская вежа была разбурана, таму што быццам пагаршала краявід з Пражскага ГрадуGAZDÍK Jan Zbořte Petřín, rozkázal při návštěvě Prahy Hitler , але, на шчасце, гэта задума так ніколі і не была ўвасоблена ў жыццё.

Пасля Другой сусветнай вайны ў 1953 годзе на Петршынскай вежы была ўсталяваная тэлевізійная антэна, і вышыня вежы, такім чынам, вырасла яшчэ прыкладна на 20 метраў. Гэта быў першы тэлевізійны рэтранслятар у Чэхіі. Тэлекамунікацыйныя функцыі Петршынская вежа выконвала да 1998 года, пакуль не была адкрыта новая тэлевежа ў Жыжкаве.

У 1999 годзе на Петршынскай вежы былі праведзены рэстаўрацыйна-будаўнічыя працы.

У цяперашні час (2000-я) Петршынская вежа з’яўляецца значным турыстычным аб'ектам чэшскай сталіцы.

Спасылкі

Петршинська вежа на Празька інформаційна служба (офіційна веб-сторінка) Петршинська вежа на www.rozhlednyunas.cz («Башти Чехії») KURZ Vilém. Lanová dráha a rozhledna na Petříně : Vzpomínka na jejich vznik a stavbu za příležitosti jich slavnostního otevření dne 20. srpna 1891. Praha : Klub českých turistů,

Катэгорыя:Славутасці Прагі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Вежы Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1891 годзе Катэгорыя:1891 год у Празе