Ян Вацлаў Антанін Ста́міц (Іаган Венцэль Антон) (; ; , Гаўлічкаў-Брод — , ) — чэшскі кампазітар і скрыпач, дырыжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю аркестравага выканання. Бацька Карала Стаміца і Антаніна Стаміца.
Нарадзіўся ў сям’і арганіста. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца Стаміца, у 1728—1734 гадах у гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. Як скрыпач-віртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. З 1744 года 1-ы скрыпач, з 1748 года кіраўнік Мангеймскай капэлы.
Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.
Творчасць Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4-часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатна-сімфанічным цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 аркестравых трыа, 16 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для кларнета з аркестрам (першы ў гісторыі музыкі), камерна-інструментальныя ансамблі, культавая харавая музыка і інш.
Паўплываў на творчасць еўрапейскіх кампазітараў XVIII стагоддзя. Сярод вучняў яго сыны Карал Стаміц і Антанін Стаміц і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Скрыпачы Чэхіі Катэгорыя:Скрыпачы Германіі Катэгорыя:Дырыжоры Чэхіі Катэгорыя:Дырыжоры Германіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Германіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Гаўлічкаў-Брод