«Віцебскі рабочы» — адна са старэйшых газет на Беларусі. Выходзіла з 11 лістапада 1917 па ліпень 2013 года. У розныя гады яна выходзіла пад рознымі лагатыпамі, а з красавіка 1938 года пачала насіць назву, якая захоўвалася да 2013 года. Выходзіла ў Віцебску 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах.
За 90 гадоў свайго існавання выйшла больш за 21,5 тысячы нумароў газеты.
Рэдактары Уладзімір Раманоўскі Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі Мікалай Ільіч Пахомаў Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў (1969) Уладзімір Рыгоравіч Скапа (1983—1995)
Літаратура
«Віцебскі рабочы» 80 год / рэд.-склад. У. Р. Скапа. — Віцебск : Рэд. абл. газеты «Вiцебскi рабочы», 1997. — 224 с. — ISBN 985-6323-25-8.
Катэгорыя:Газеты Віцебска на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Віцебска на рускай мове Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:1917 год у Віцебску Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну