«Народнае слова» — абласная газета, заснавана ў жніўні 1990 года Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў. 3 чэрвеня 1995 года яе заснавальнікам стаў і Віцебскі аблвыканкам. Выдавалася на беларускай і рускай мовах 3 разы на тыдзень.

3 чэрвеня 2006 года газета выдавалася ў поўнакаляровым выкананні. У 2013 годзе разам з газетай «Віцебскі рабочы» рэарганізавана ў «Витебские вести». Рэдакцыя знаходзілася па адрасе: 210601, г. Віцебск, вул. Гогаля, 17.

Галоўныя рэдактары Сяргей Рублеўскі (1990—2008) Вера Мурашкіна (2008—2013)

Літаратура

«Народнае слова» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 472—473.

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове