Прагра́ма «Апалон» () — трэцяя праграма пілатуемых касмічных палётаў, ініцыяваная NASA. У часы Эйзенхаўэра, калі з’явіліся першыя ідэі што да праграмы, «Апалон» меркаваўся праграмай палётаў трохмесных караблёў, якая прыйшла б на замену аднамесным караблям праграмы «Меркурый». Наступны ж прэзідэнт, Джон Фіцджэральд Кенэдзі, у сваім звароце да Кангрэса ЗША 25 мая 1961 года вывеў запуск «Апалона» для «пасадкі чалавека на Месяц і вяртання на Зямлю ў бяспецы» да канца 1960-х гадоў у шэраг нацыянальных мэт. У 1962 годзе на замену «Меркурыю» прыйшоў Праект «Джыміні», які працягнуўся да 1966 года. Першы пілатуемы палёт на «Апалоне» адбыўся ў 1968 годзе, а кульмінацыяй праекта стала першая высадка чалавека на Месяц.
Мэта, пастаўленая Кенэдзі — ступіць на Месяц — была дасягнута місіяй Апалон-11, падчас якой астранаўты Ніл Армстранг і Баз Олдрын на Месяцавым модулі 20 мая 1969 года прызямліліся на Месяц (Майкл Колінз заставаўся на месяцавай арбіце ў камандным модулі); усе тры астранаўты паспяхова вярнуліся на Зямлю 24 ліпеня. Пасля Апалона-11 яшчэ ў ходзе 5 місій 10 чалавек пабывалі на Месяцы.
Праграма «Апалон» вялася з 1961 па 1972 год, на дапамогу якой у 1962—1966 гадах вялася адначасова праграма двухмесных караблёў «Джыміні». У ходзе запускаў «Джыміні» былі выпрацаваныя некаторыя тэхнікі і метады палётаў у космас, неабходныя для паспяховага выканання місій «Апалона». У якасці ракеты-носьбіта для праграмы было абрана сямейства ракет «Сатурн».
Нягледзячы на няўдачу на самым пачатку, пажар у кабіне пілотаў Апалона-1 у час перадпалётных выпрабаванняў, які забраў жыцці ўсіх трох астранаўтаў, праграма выканала пастаўленыя задачы. У ходзе праграмы былі ажыццёўлены 6 высадак людзей на Месяц. Сёмы візіт на Месяц у ходзе місіі Апалон-13 быў сарваны з-за выбуху рэзервуара з кіслародам на шляху да Месяца, які разладзіў рухавік каманднага модуля і сістэмы жыццезабеспячэння. Толькі дзякуючы рэсурсу Месяцавага модуля камандзе ўдалося выжыць і вярнуцца на Зямлю.
Гл. таксама Каланізацыя Месяца Месяцавая змова
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт праграмы «Апалон» Apollo photo gallery at NASA Human Spaceflight website (includes videos/animations) Audio recording and transcript of President John F. Kennedy, NASA administrator James Webb et al. discussing the Apollo agenda (White House Cabinet Room, November 21, 1962) U.S. Spaceflight History- Apollo Program Apollo Image Atlas almost 25,000 lunar images, Lunar and Planetary Institute Project Apollo at NASA History Division The Apollo Lunar Surface Journal The Apollo Flight Journal Праект Апалон, малюнкі і тэхнічныя дыяграмы Apollo Program Summary Report (Technical) The Apollo Program (National Air and Space Museum) Apollo 35th Anniversary Interactive Feature (in Flash) Даследаванне Месяца: місіі па праграме Апалон Архіў Апалона — Вялікая колькасць інфармацыі пра праграму Апалон Apollo Flight Film Archive — repository of scanned Apollo flight film (in high resolution). NASA History Series Publications (many of which are on-line) Зыходныя коды праграм, выкананыя Apollo Guidance Computer (асэмблер)