міні|праворуч|230пкс|Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Нацыянальная галерэя ў Празе () — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац ().

Гісторыя

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэі міні|злева| 200пкс |Старамесцкая плошча. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

Кляштар Св. Агнэсы Чэшскай () — сярэднявечнае мастацтва Багеміі і цэнтральнай Еўропы Палац Кінскіх () — чэшскія пейзажы 17—20 стагоддзяў Палац Штэрнберг () — еўрапейскае мастацтва з часоў Антычнасці да эпохі барока Палац выставак () — мастацтва з XIX стагоддзя да нашых дзён Манеж Вальдштэйн () — зменныя экспазіцыі

Галерэя Сярэднявечча і протарэнесанс

Скульптура

Барока

Нацюрморт

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм

Літаратура "Национальная галерея (в Праге)". БСЭ. 3-е издание.

Спасылкі

Афіцыйны сайт галерэі (чэш.) http://www.ngprague.cz/16/detail/narodni-galerie-v-praze/ Галерэі ў Празе

Катэгорыя:Музеі Прагі Катэгорыя:Мастацкія музеі Чэхіі Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Празе Катэгорыя:З’явіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:1949 год у Празе