Сцяпан Пятровіч Сяма́шка (, вёска Барылы (пазней злілася з вёскай Катушонкі) , Віцебская вобласць — ) — беларускі пісьменнік. Брат Міколы Сямашкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 годзе пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1921—1926 гадах — на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 1926—1929 гадах працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым — у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1932). У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945—1946 гадах — адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць

Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 годзе. У 1927 годзе ў газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932), прысвечанай калектывізацыі.

3 1936 года ў друку не выступаў.

У пасляваенныя гады перакладаў на беларускую мову паасобныя творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. ЛенінаСямашка Сцяпан Пятровіч.

Літаратура

Спасылкі Сямашка Сцяпан Пятровіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць 27 июля — 125 лет со дня рождения Степана Петровича Семашко (1898—1965) // Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Аддзел дзіцячай літаратуры Сямашка, Сцяпан Пятровіч (пісьменнік ; 1898—1965) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Семашко Степан Петрович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР