Аляксандр Пацей (? — сакавік ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі падчашы літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742). Быў таксама старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім, маршалкам Трыбуналу ВКЛ у 1745. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).
Сям'я Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Яго жонка была Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх, удава Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Пакінуў з ёй дзяцей: Людвіка (? — 1771), вялікага літоўскага стражніка; Леанарда (? — 1774), вялікага літоўскага стражніка пасля брата; Караліну (1732 — 1776), жонку вялікага літоўскага падкаморага Станіслава Радзівіла; Ганну (1720 — 1788), жонку смаленскага ваяводы Юзафа Тышкевіча.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Аляксандр Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія Катэгорыя:Старосты алькеніцкія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага