Стэфан Русецкі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян менскі (1663—1671).
Біяграфія Паходзіў з роду Русецкіх герба «Равіч», аселага ў Ліўскай зямлі Мазавецкага ваяводства. Быў ліўскім стольнікам, 15 студзеня 1663 года прызначаны кашталянам менскім «па Стэфане Кандзежаўскім, які стаў смаленскім кашталянам».
Быў жанаты з Ганнай Шуйскай і меў ад яе дачку, якая стала бенедыктынкай, і трох сыноў: Аляксандра і Станіслава ў стане рыцарскім, і Бенедыкта, у стане духоўным (1691). Станіслаў быў электарам у 1674 годзе ад Берасцейскага ваяводства.
Памёр Стэфан Русецкі ў 1671 годзе, аб чым сведчыла срэбная таблічка, якая знаходзілася ў Берасці.
Літаратура Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Стольнікі ліўскія