Марцін Храптовіч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў. Канюшы дворны ВКЛ у 1495—1509, намеснік зблянскі ў 1497, жалудоцкі ў 1501. Пасля свайго брата Фёдара стаў дворным літоўскім падскарбіем (быў ім у 1502—1504), у 1505—1509 лоўчы ВКЛ.

Прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення некаторы час не займаў пасад, у 1524 канюшы троцкі і маршалак гаспадарскі.

Сям'я Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Фёдара і Васіля.

Яго жонкай была Ганна з Глінскіх. Меў сыноў Меркурыя, які памер маладым, і Багдана, старосту эйшышскага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Марцін Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Канюшыя троцкія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты жалудоцкія Катэгорыя:Старосты зблянскія