Карлава плошча () — плошча ў Празе, самая буйная плошча Чэшскай рэспублікі, адна з самых буйных у Еўропе (80 550 м²), адміністрацыйна належыць да раёна Прагі 2.
Плошча названа ў гонар караля Карла IV, падчас кіравання якога ўласна і была заснавана і добраўпарадкавана.
Агульнае апісанне Карлава плошча размешчана на поўдзень ад гістарычнага цэнтра горада ў гістарычным Новым Горадзе (адначасова гэта сучасны кадастравы раён), адміністрацыйна ж належыць да раёна Прага-2.
Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі прыкладна 130 х 510 м, прычым большую частку прасторы займае сквер у цэнтральнай частцы плошчы.
Большасць будынкаў на поўдні і ўсходзе плошчы складаюць карпусы Агульнай бальніцы, у прыватнасці аддзяленне ўнутраных хвароб. Па цэнтры плошчу перасякае Ячна вуліца (, «Ячменная вуліца»). На захадзе і па Ячнай ходзіць трамвай.
Гісторыя Карлава плошча ўзнікла падчас кіравання караля Карла IV у сярэдзіне ХIV стагоддзя пры фарміраванні Нове Места і планавалася як адзін з гарадскіх грамадскіх асяродкаў. міні|ліворуч|230пкс|Карлава плошча ў 1871 годзе Доўгі час плошча называлася Добітчы трг (, «Скотны рынак»), бо тут гандлявалі скацінай.
Да 1789 года ў цэнтры Карлавай плошчы стаяў гатычны будынак капэлы Цела Хрыстова ().
Сучасную назву плошча атрымала падчас уздыму чэшскага нацыянальнага руху — у год «Вясны народаў» (1848).
У 1860-х гадах у цэнтры Карлавай плошчы разбіты вялікі сквер.
У канцы XIX стагоддзя на Карлавай плошчы быў запушчаны трамвай.
У 1985 годзе на плошчы адкрылі аднайменную станцыю Пражскага метрапалітэна — «Карлава намнесці» ().
Пасля ліквідацыі трамвайных шляхоў на Вацлаўскай плошчы (1980) вузел трамвайнай лініі быў перанесены на Карлаву плошчу.
Славутасці міні|злева|Дом Фаўста Навамесцкая ратуша (); Касцёл Святога Ігнація (); Навамесцкі езуіцкі каледж (); Дом Фаўста (); Палац Харытас (); Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт.
Гл. таксама Нове-Места (падрабязней апісана гісторыя і горадабудаўнічая структура рэгіёна)
Літаратура KOŠNÁŘ, Julius. Staropražské pověsti a legendy. Praha : Vincentinum, 1933. — kapitola O kostele Božího těla na Karlově náměstí, s. 68-70.
Спасылкі
Катэгорыя:Нове-Места (Прага) Катэгорыя:Культурныя помнікі Прагі Катэгорыя:Плошчы Прагі