Ціт Рыгоравіч Сянько́ў (, вёска Старакожаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — ) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія З сялян. Член КПСС з 1943 года. Скончыў Дрыбінскі заатэхнікум (1937), Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў (1940). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Сталінградскім, 1-м і 2-м Украінскім франтах, штурман звяна, эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай, Арлоўска-Курскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Штурман эскадрыллі капітан Сянькоў да чэрвеня 1944 года зрабіў 123 баявыя вылеты. Бомбавымі ўдарамі каля г. Знаменка Кіраваградскай вобл. 7 снежня 1943 года эскадрылля Сянькова знішчыла 8 танкаў, 10 аўтамашын з войскамі і грузам, заглушыла 20 агнявых кропак праціўніка, чым садзейнічала савецкім войскам у авалодванні горадам Знаменка.
Пасля вайны Ціт Рыгоравіч Сянькоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую авіяцыйную школу, у 1954 годзе Курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу, у 1958 годзе - Ваенна-паветраную акадэмію. З 1961 года палкоўнік Ц. Р. Сянькоў у запасе. Пражываў у Адэсе.
Літаратура
Спасылкі Сеньков Тит Григорьевич // Праект «Память народа» Алея герояў // ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Людмила Свириденко Снайпер-штурман бомбардировочного авиационного полка из Старокожевки сражался за Великую Победу // Інфармацыйны партал Дрыбінскага раёна Сведения о выдающихся жителях Могилёвской области, которые внесены в Книгу славы Могилёщины по итогам 2007 года // Сайт Магілёўскага аблвыканкама
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС