Шыман Забела (? — ) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскі, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант войск Вялікага Княства Літоўскага, кавалер ордэна Святога Станіслава.
Жыццяпіс З роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі керсноўскага старосты і менскага ваяводзіча Даніэля Белазора герба «Вянява» і Еўфрасінні Білевіч герба «Магіла».
Ваенную кар'еру пачынаў капітанам у французскім войску, потым быў паслядоўна палкоўнікам артылерыі, генерал-маёрам і генерал-лейтэнантам войск Вялікага Княства Літоўскага. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1784 атрымаў менскае кашталянства пасля Адама Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысць свайго пляменніка, таксама Шымана.
Памёр у 1793 годзе бяздзетным.
Літаратура Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
Шыман, сын Міхала Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ковенскія