Станіслаў Фердынанд Жавускі (; 1737, Падгорцы — , Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1760—1782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Хэлмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196..
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.
Станіслаў Фердынанд Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Старосты хэлмскія