Міхал (Дзмітрый) Юдзіцкі (каля 1700 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага,
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены». Нарадзіўся каля 1700 года ў сям’і Антонія.
Рэчыцкі харужы з 1715 года, падкаморы і маршалак з 1729 года. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1740 годзе. Прыхільнік партыі Чартарыйскіх. Кашталян менскі з 1742 года.
Памёр года.
Сям’я Меў сыноў: Антонія, жанатага з Соф’яй Уніхоўскай, і Юзафа. Таксама дачок: Марыяну, замужам за ўпіцкім старостам князем Крыштафам Пузынам; Тэафілю, замужам за ваўкавыскім падстоліем Эразмам Радавіцкім; Барбару, першы раз замужам за дыяменцкім старостам Казімірам Тызенгаўзам, а другі раз за жамойцкім старостам Антоніем Гелгудам.
Крыніцы
Літаратура
Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Маршалкі земскія рэчыцкія Катэгорыя:Харунжыя рэчыцкія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага