Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).

Біяграфія Паходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.

уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.

Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў.

Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.

Літаратура Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908

Шыман Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Старосты ўладзімірскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага