Юзаф Мнішак (1670 — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Староста санацкі з 1691. Праз шлюб з прадстаўніцай роду Агінскіх уцягнуты ў вайну шляхты ВКЛ супраць Сапегаў; удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700. Пасля гібелі Міхала Сапегі атрымаў пасаду генерала артылерыі ВКЛ. У 1704 далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Маршалак надворны ВКЛ у 1706—1713, маршалак вялікі каронны ў 1713—1742, кашталян кракаўскі з 1742.

Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Андрэя Першазванага.

Адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, на Гарадзеншчыне валодаў Рудавай і Вялікай Бераставіцай, дзе заснаваў францысканскі кляштар. Мецэнат.

Сям’я Сын валынскага ваяводы Ежы Яна Мнішка і Ганны з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Яна Казіміра Хадкевіча.

Двойчы быў жанаты: спачатку (з 1694) з Элеанорай Агінскай, дачкой мсціслаўскага ваяводы Шымана Караля Агінскага. Дзяцей з ёй не меў. Пасля яе смерці ажаніўся ў 1712 у другі раз з Канстанцыей Тарла. У другім шлюбе меў сыноў Ежы Аўгуста і Яна Караля, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай графа Караля Веляпольскага, і Людвіку, якая выйшла за Юзафа Патоцкага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Мнішкаў

Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Маршалкі вялікія каронныя Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Генералы літоўскай артылерыі