Міхал Абуховіч (каля — 1826) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў з роду Абуховічаў герба ўласнага «Ясеньчык зменены», сын Юзафа Абуховіча, падваяводы новагародскага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).
Апошні кашталян менскі ў 1792— 1793 гадах, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1786 годзе. Прыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады як дэлегат ад Случарэцкага павета.
Меў маёнткі Сваятычы, Адахаўшчына, Сноў Новагародскага павета, трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Аношкі, Тарэйкі, Свержань, Тулёнка, Гарадзея.
Сям’я Міхал Абуховіч ажаніўся з Каралінай, дачкой Станіслава Фердынанда Жавускага герба «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачка Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі). Меў з ёй дзвюх дачок, Фабіяну і Соф’ю, якія выйшлі замуж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.
Літаратура
Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія