Сянна́я ліхама́нка, паліноз — сезоннае захворванне, прычынай якога з’яўляецца алергічная рэакцыя на пылок раслін.

Мае сезонны характар у залежнасці ад цвіцення раслін. Праяўляецца рынітам, ларынгітам і іншымі хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы.

Лячэнне тэрапеўтычнае.

Гісторыя адкрыцця 1819 год — англійскі ўрач Джон Бостак зрабіў першае афіцыйнае паведамленне аб сянной ліхаманцы, мяркуючы, што яна звязаная з сенам.

1873 год — Дэвід Блэклі ўпершыню даказаў, што прычынай сянной ліхаманкі з’яўляецца пылок раслін.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта Катэгорыя:Алергалогія