Галіна Пятроўна Маркіна (нар. , Варонеж — ) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1976)Белорусская ССР, краткая энциклопедия: Биографический справочник. 1982.

Біяграфія Нарадзілася 23 лістапада 1934 года ў Варонежы. Бацька — Пётр Аляксандравіч Маркін (1903—1958), заслужаны артыст БССР (1955); маці — Вольга Сцяпанаўна Захарава (1908—1981), заслужаная артыстка БССР (1955)11 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Вольгі Сцяпанаўны Захаравай (1908—1981), заслужанай артысткі БССР (1955).

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956, педагог Дз. Арлоў), адначасова — філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1956 года — актрыса Брэсцкага тэатра імя ЛКСМБ, з 1959 года працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы, з 1961 года — у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Памерла 27 кастрычніка 1985 года.

Творчасць Выконвала ролі гераінь у сучасным і класічным рэпертуары. Найлепшыя ролі ў беларускай драматургіі: Зося Савіч, Марозава («Сэрца на далоні», «Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). З іншых роляў: Жэнька Шульжэнка («Фабрычная дзяўчына» А. Валодзіна), Ксеня («Разлом» Б. Лаўранёва), Соф’я («Зыкава» М. Горкага), Спірыдонава («Шостага ліпеня» М. Шатрова), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Анісся («» Л. Талстога), Матухна Кураж («Матухна Кураж» Б. Брэхта).

Літаратура Маркіна Галіна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 11 т. Т. 7 / рэдкал.: П. У. Броўка і інш. — Мінск, 1973. — С. 20.

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежы Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя