Януш Аляксандр Сангушка (, Любартаў — , ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760). VII і апошні ардынат астрожскі.

Біяграфія 150px|міні|злева|Невядомы мастак, XVIII ст.

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзафа і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 у Дрэздэне).

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Януш Аляксандр Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.

Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.

Цікавыя факты Януш Аляксандр Сангушка апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай яго сучаснікам мемуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл..

Літаратура

Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.

Януш Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве