Чырво́ная Слабада́ (, , да 1923 года — Вы́зна) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.

Знаходзіцца на рацэ Вызенка непадалёк ад Чырвонаслабодскага вадасховішча, за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Салігорска і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 163 км ад Мінска. Аўтамабільнымі дарогамі злучаная з Лунінцам, Слуцкам, Салігорскам.

Гісторыя Вядома як вёска Вызна Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, затым мястэчка, належала Алелькавічам, з 1612 года — Радзівілам, з 1793 года — Вітгенштэйнам, пазней Гогенлоэ.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр Вызненскай воласці Слуцкага павета. У 1897 годзе дзейнічалі народнае вучылішча, пачатковая школа, бальніца, царква, капліца.

3 студзеня 1923 года пераназваная ў Чырвоную (Красную) Слабаду. У 1924—1959 гадах — цэнтр Чырвонаслабодскага раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. З 27 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года Чырвоная Слабада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Акупанты знішчылі тут 420 жыхароў. З 1959 года пасёлак у Старобінскім, з 1962 года — у Любанскім, з 1965 года — у Салігорскім раёне.

Насельніцтва

1897 год — 1593 чал. 1995 год — 5,1 тыс. чал. 2002 год — 4985 чал. 2006 год — 4,7 тыс. чал. 2008 год — 4,7 тыс. чал. 2016 год — 3909 чал. 2017 год — 3898 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Славутасці

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Магіла ахвяр фашызму. Свята-Мікалаеўская царква (1997)

Страчаная спадчына: Свята-Мікалаеўская царква — згарэла ў 1877 годзе, адбудавана ў 1897 годзе, зруйнавана ў 1937 годзе.

Вядомыя асобы Фёдар Герасімавіч Будзько (1914—2002) — беларускі паэт, журналіст, партызан. Браніслаў Залескі (1820—1880) — мастак, літаратар. Аляксандр Міхайлавіч Кароль (нар. 1960) — беларускі дыпламат. Мікалай Трафімавіч Чадовіч (1948—2011) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі