Любэч, таксама Любеч () — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Рыпкынскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, на Дняпры. Насельніцтва 2381 чал. (2007).

Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы на лініі Чарнігаў — Оўруч.

Гісторыя 882: першы ўспамін пра Любеч у Аповесці мінулых часоў, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу. 1024—1036 і 1054—1239: у складзе Чарнігаўскага княства. 1097: шэсць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Усяслава, які проста не быў запрошаны, правялі ў Любечы свой з'езд, паводле пастаноў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладанні трох старэйшых ліній — Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэты падзел не тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзерэнітэт як форма ўлады на РусіII. Першыя дзяржавы Беларусі. II.1. Полацкае княства // Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001.. 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. 1-я пал. XV ст.: перайшоў у валоданне Манівідаў. 1471: цэнтр воласці Кіеўскага ваяводства. 1484: вялікі князь Казімір надаў Любеч збегламу з Вялікага княства Маскоўскага князю Васілю Міхайлавічу Вярэйскаму. 1500—1508: горад захапілі маскоўскія войскі. 1526: размежаванне Гомельскага і Любецкага старостваў. 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім. 1571: у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласць і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёна. 1623: атрымаў Магдэбургскае права. 1635: у Чарнігаўскім ваяводстве. 1646: у складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 1667: згодна з Андрусаўскім перамір'ем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы; соценны горад Чарнігаўскага казацкага палка. XVIII—XIX стст.: невялікае мястэчка Чарнігаўскай губерні. 1 верасня 1941 — 23 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 1986: пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Славутасці Замчышча. Царква Праабражэння Гасподняга (1817).

Вядомыя асобы Аляксандр Людвігавіч Алейнік (нар. 1958) — беларускі пісьменнік. Антоній Пячэрскі (~982—1073) — хрысціянскі святы, царкоўны дзеяч Русі. Валерый Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладчык.

Зноскі

Літаратура

Lubecz // S. 395—396

Кондратьев И.В. Любеч (материалы к справочно-энциклопедическим изданиям) // Северянская летопись. – 2008. - №2. – С.35-45. (на укр.яз.)(Размещено: http://www.igor-condr.narod.ru/pages/istor.html) Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. — 384 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Рыпкынскага раёна

Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры