Эдзіта Станіславаўна П'еха (нар. , г. Нуаэль-су-Лан, Францыя) — расійская эстрадная спявачка. Народная артыстка СССР (1988).
Скончыла педагагічны ліцэй у Гданьску (Польшча), вучылася ў Ленінградскім універсітэце. 3 1955 артыстка Ленканцэрта (з 1994 Пецярбургканцэрт). Першая выканальніца шматлікіх песень В. Салаўёва-Сядога, А. Астроўскага, А. Пятрова, А. Фельцмана і інш. У рэпертуары таксама французскія і польскія песні. Творчасць адметная лірычнасцю і высакароднасцю выканання. Знялася ў мастацкіх фільмах: «Лёс рэзідэнта», «Непапраўны лгун», «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту».
Літаратура П'еха // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя»