Канада (саманазв. ಕನ್ನಡ) — дравідыйская мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, галоўным чынам у штаце Карнатака. Родная мова народа канада. Адна з афіцыйных моў Індыі.
Гісторыя Лічыцца, што канада вылучылася з агульнай старажытнай дравідыйскай мовы ўжо ў 1 тысячагоддзі да н. э., але найстаражытнейшы твор «Раштракута» быў напісаны ўжо ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. Старажытная пісьмовая мова канада развівалася да XIII ст. На ёй былі напісаны многія помнікі джайнісцкай літаратуры.
У XIII — XVIII стст. развівалася так званая сярэднеканадская мова, на якой пісалася рэлігійная і свецкая паэзія, а таксама празаічныя творы.
Пасля заваявання тэрыторыі сучаснага штата Карнатака Вялікабрытаніяй развіццё мовы канада на некаторы час спынілася. У XIX ст. была распрацавана новаканадская мова на аснове арыгінальнай графікі і размоўных дыялектаў.
Дыялекты Вылучаецца 4 групы дыялектаў — паўднёвая, мангалорская, паўночны і паўночна-ўсходні. Існуюць дробныя гаворкі, характэрныя для прадстаўнікоў пэўных каст і сацыяльных слаёў.
Пісьменнасць Першае складовае пісьмо сфарміравалася на аснове старажытнаіндыйскай пісьменнасці брахмі. З развіццём літаратуры кожны знак пачаў атаясамляцца з пэўным гукам. Найчасцей карыстаюцца алфавітам з 49 знакаў, хаця на самай справе іх значна болей.
Спасылкі
Kannada (ಕನ್ನಡ) Spoken Kannada
Катэгорыя:Мовы Індыі Катэгорыя:Дравідыйскія мовы