Рыгор Осцік (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода новагародскі (1542—1544), кашталян віленскі (1544—1557).

Біяграфія Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Рыгора і Аляксандры Свірскай. Меў братоў Станіслава і Юрыя.

Займаў пасады крайчага літоўскага ў 1519—1542, старосты ковенскага ў 1539 і ўпіцкага ў 1546, ваявода новагародскі ў 1542—1544, кашталян віленскі з 1544. Быў у апазіцыі да роду Радзівілаў.

Быў жанаты з князёўнай Настассяй Мсціслаўскай, дачкой Міхайлы Мсціслаўскага (пасля смерці Рыгора Осціка яна выйшла паўторна за Стэфана Збаражскага). Дзяцей не меў.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Рыгор Рыгоравіч Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ўпіцкія Катэгорыя:Старосты ковенскія