Юрый Осцік (каля 1530 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Першы ваявода мсціслаўскі (1566—1578), ваявода смаленскі (1578—1579); староста браслаўскі (з 1558), дзяржаўца ўпіцкі (1-я палова 1560-х).

Біяграфія З роду Осцікаў герба «Трубы», сын Юрыя Рыгоравіча і яго другой жонкі Марыны з Мсціслаўскіх. Меў братоў Мікалая, Яна і Рыгора.

Кальвініст. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста (1572) выступаў за абранне на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча, падпісаў элекцыю Генрыка Валезага. Пасля ўцёкаў Генрыка ў 1574 годзе выступаў супраць абрання на каралеўскі сталец маскоўнага цара Івана Васілевіча.

Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Юрый Юр’евіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты ўпіцкія Катэгорыя:Старосты браслаўскія