Мікалай Нарбут (? — каля 1556) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Сын Войцеха Нарбутавіча і брат Войцеха Войцехавіча. Бацька Станіслава.

Староста крэўскі з 1538 або 1539, мазырскі (атрымаў староства да 1542), маршалак гаспадарскі ў 1546—1553, ваявода падляшскі з 1551.

Са сваіх маёнткаў у Слонімскім, Свянцянскім і іншых паветах выстаўляў у войска 1200 воінаў.

Літаратура

Мікалай Войцехавіч Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Старосты крэўскія