Норман Та́гард (; нар. 3 ліпеня 1943 года) — амерыканскі вучоны і экс-астранаўт НАСА. Першы грамадзянін ЗША, які здзейсніў палёт у космас на касмічным караблі «Саюз»; гэта адбылося 14 сакавіка 1995 падчас палёту карабля «Саюз ТМ-21» да арбітальнай станцыі «Мір». Доктар медыцыны (1977), магістр навук у галіне тэхнікі (1966).
Норман Тагард нарадзіўся ў горадзе Мар’яна штата Фларыда, але родным горадам лічыць Джэксанвіл. З 1966 года паступіў на ваенную службу ў Корпус марской пяхоты ЗША. У 1968 годзе стаў лётчыкам марской авіяцыі. У 1969—1970 гадах прымаў удзел у вайне ў В’етнаме. З 1978 года ў групе астранаўтаў НАСА.
Палёты Норман Тагард здзейсніў 5 палётаў: 18—24 чэрвеня 1983 года на касмічным караблі «Чэленджэр» (місія STS-7), 29 красаіка — 6 мая 1985 года на касмічным караблі «Чэленджэр» (місія STS-51B), 4—8 мая 1989 года на касмічным караблі «Атлантыс» (місія STS-30), 22—30 студзеня 1992 года на касмічным караблі «Дыскаверы» (місія STS-42), 14 сакавіка — 7 ліпеня 1995 года на касмічным караблі «Саюз ТМ-21» і арбітальнай станцыі «Мір». Пасадка на касмічным караблі «Атлантыс» з экіпажам місіі STS-71.
У космасе правёў 140,4 сутак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Біяграфія на сайце НАСА
Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Лётчыкі В’етнамскай вайны