Гаруны (саманазва) — усходнеславянская этнічная група на крайнім паўночным усходзе Украіны.
Жывуць у 9 вёсках у міжрэччы Сейма і Клевені на ўсходзе Путыўльскага і паўночным захадзе Білапільскага раёнаў Сумскай вобласці. Колькасць звыш 4 тыс. чалавек (2006, ацэнка).
Захоўваецца гаворка, відаць, блізкая да рускай мовы, шэраг даследчыкаў адзначае яе падабенства да дыялектаў беларускай мовы.
Па адной з гіпотэз, Гаруны ўзыходзяць да летапісных севяранаў (пазней — сеўрукі). Беларускі ўплыў тлумачыцца, магчыма, кантактамі ў перыяд уваходжання Пуціўля ў склад ВКЛ (XIV—XV ст.ст.)Горюны.
Культура Культура архаічная, па асобных рысах збліжаецца з беларускай і ўкраінскай культурай.
У гаруноў захоўваюцца ўнікальныя рысы поліфанічнага спевуГорюны: почему их называют самым «невезучим» славянским народом.
Крыніцы
Катэгорыя:Усходнія славяне Катэгорыя:Насельніцтва Украіны Катэгорыя:Севершчына